Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Субота ў школе

Дата: 29 ноября 2021 в 09:32, Обновлено 29 ноября 2021 в 09:40
Автор: Лось В. М.
216 просмотров

Шосты школьны дзень запрасіў вучняў у школу.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі тэму “Развітыя і некразвітыя сказы. Настаўнік нагадала дзецям будову сказапў, пастаноўку знакаў прыпынку ў такіх сказах.

У час работы аб’яднання па інтарэсах, секцый вучні паказалі свае здольнасці. У час работы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” кіраўнік Сайка Т.А. паказала рабятам вырабы з паперы ў тэхніцы арыгамі. Дзеці вучыліся рабіць модклі, простыя фігуры.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі псіхалагічную гульню “Добрая жывёла”. Рабяты у час гульні паказалі свае самыя лепшыя якасці. Педагог таксама звярнула ўвагу на дрэнныя рысы характару, якія праяўляліся ў рабят у час гульні, што і стала штуршком для змены ходу гульні. Другая частка гульні была накіравана на карэкцыю дрэнных рыс характару дзяцей.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні па беларускай мове, а таксама наведалі заняткі на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “Што? Дзе? Калі?”. У час турніра вучні даведаліся шмат карыснага і пазнавальнага.

Прафарыентацыйная субота запрасіла вучняў на пазнавальную гульню “Самая любімая прафесія”. Класны кіраўнік Швайка Т.У. паведаміла дзецям, што выбар прафесіі – адказная справа кожнага чалавека. Ад правільна выбранага занятку залежыць дальнейшае жыцце, псіхалагічны стан, сацыяльны статус. У час гульні былі прапанаваны вучням такія практыкаванні “Кім я хачу быць”, “Кім я магу быць”, “Прафесіі сучаснасці”, “Прафесіі на літару..” і іншыя. Настаўнік звярнула ўвагу на тое, што аб будучай прафесіі неабходна паклапаціцца ўжо цяпер, каб не памыліцца ў выбары.

Шосты дзень для вучняў нашай школы прайшоў з карысцю. Кожны атрымаў шмат пазітыўных эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.