Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 7 февраля 2022 в 09:31, Обновлено 7 февраля 2022 в 09:44
Автор: Лось В. М.
229 просмотров

У суботу ў школе праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Гардзей Г.М. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі часціны мовы, правапіс слоўнікаваых слоў. Настаўнік разам з вучнямі замацавалі матэрыял: напісалі слоўнікавы дыктант.

У час працы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” рабяты вучыліся працаваць з ніткамі, вырабляць падзелкі з нітак, сувеніры.

На секцыі “Лыжныя гонкі” дзеці каталіся на лыжах. Кіраўнік фізвыавання Шахрай У.М. на асабістым прыкладзе паказваў прыёмы пад’ёму і спуску на лыжах з горкі, віды бегу на лыжах.

Вучні 11 класа наведалі заняткі на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Класны кіраўнік Гардзей Г.М. арганізавала і правяла з вучнямі творчую справу “Прыгажосць абуджае дабро”. Вучні разам з настаўнікам выраблялі сувеніры да Дня Святога Валянціна. З каляровай паперы атрымаліся прыгожыя і рознакаляровыя “валянцінкі”. Хлопчыкі зрабілі аб’ёмныя сувеніры, а дзяўчынкі ўпрыгожылі “валянцінкі” стразамі. Дзеці рабілі сувеніры для сваіх блізкіх, сяброў. Кожны імкнуўся перадаць сваёй “валянцінкай” дабро свайго сэрца, любоў да матулі, сястры ці брата. Прыгожыя сувеніры з дабром і любоўю  будуць падораны сваім родным і сябрам.

Шосты дзень дзеці правялі з карысцю.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.