Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 21 февраля 2022 в 09:21, Обновлено 21 февраля 2022 в 10:03
Автор: Лось В. М.
154 просмотра

Шосты школьны дзень наведалі вучні і іх бацькі.

Шосты школьны дзень наведалі вучні і іх бацькі.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Наталля Іванаўна паўтарыла з рабятамі пройдзены матэрыял, растлумачыла вучням незразумелыя моманты і замацавалі іх практычна. Асаблдівую ўвагу ўдзялілі чытанню і гаварэнню.

Секцыі і аб’яднанні па інтарэсах таксама наведалі дзеці. У час працы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” удзельнікі працавалі з паперай, выразалі фігуры для віншавальных паштовак.

 Прафесійную падрыхтоўку наведалі вучні 11 класа. Для іх на базе Ганцавіцкага прафліцэя арганізаваны заняткі.

Бацькоўская субота запрасіла вучняў і іх бацькоў на конкурсную праграму “Наша дружная сям’я”. Класны кіраўнік Берташ Н.Г. падрыхтавала для бацькоў конкурсныя заданні, якія яны выконвалі разам са сваімі дзецьмі. Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла паміж камандамі “ Блакітныя “ і  “Разумныя “.  Сем’я спаборнічалі ў такіх конкурсах, як “Парадак”, дзе неабходна было назваць па парадку колеры вяселки, героящ казки “Рэпка”, літары алфавіта. Конкурсы “Ведаюць нашы дзеці” і “Ведаюць нашы мамы” складаліся з пытанняў для дзяцей і іх матуль.  “Складзі прыказку” – конкурс па прыказках аб сям’і. Вучні і іх матулі працавалі сумесна, што і прывяло да добрага выніку.  У нялегкай барацьбе перамагла каманда “Разумныя”.  Сумесная плённая  праца і калектыўнае фота на памяць пакінула добрыя ўражанні ад сяброўскай сустрэчы.

Шосты дзень прайшоў з карысцю для дзяцей і іх бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.