Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 7 марта 2022 в 09:35, Обновлено 7 марта 2022 в 09:53
Автор: Лось В. М.
275 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе.

Шосты дзень выдаўся актыўны. Вучні 8 класа наведалі прадметную кансультацыю. Настаўнік рускай мовы Галуза А.М. нагадала вучням часціны мовы, іх ролю ў сказах і словазлучэннях.

          Вучні таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі. На секцыі АФП рабяты правялі турнір па настольнаму тэнісу. У час працы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”  кіраўнік Сайка Т.А. прапанавала дзецям зрабіць сувеніры да свята. Хутка у дзяўчынак атрымаліся прыгожыя падарункі для сваіх матуль і бабуль.

          Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія праходзяць на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

          Творчы дзень не скончыўся! Класны кіраўнік Галуза А.М. разам з вучнямі арганізавалі калектыўную творчую справу “У краіне Фантазіі” і  зрабілі прыгожыя вясеннія кветкі. Дзеці ахвотна выразалі пялёсткі, прыклейвалі лістікі да кветак. Хутка ў кожнага атрымаўся прыгожы букет кветак.

          Шосты дзень дзеці правялі з карысцю, кожны атрымаў шмат станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.