Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень. Дзень здароўя

Дата: 14 марта 2022 в 09:42, Обновлено 14 марта 2022 в 10:08
Автор: Лось В. М.
215 просмотров

Шосты школьны дзень быў насычаны на мерапрыемствы.

Вучні 8 класа наведалі прадметную кансультацыю. Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. нагадала рабятам скланенне і ўжыванне артыкля ў нямецкай мове. Вучні разам з настаўнікам выканалі практыкаванні , тлумачылі алгарытм выканання.

У суботу таксама працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі.

Дзень здароўя праведзены і на сакцыі па АФП, дзе вучні 1, 3-8 класаў правялі спаборніцтвы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы. Рабяты паказалі свае вынікі пры падыманні тулава, скачках у даўжыню з месца, падцягванні. Лепшыя вынікі паказалі: Сукач Мікалай (6 клас), Русакевіч Арына (5 клас), Цурык Анастасія (6 клас).

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” удзельнікі асвойвалі тэхніку “ганутэль”. Кіраўнік аб’яднання Сайка Т.А. вучыла працаваць з ніткамі, правільна рабіць форму кветкі, пялёсіка  з нітак. Дзеці захапіліся працай, не заўваджылі, як праляцеў час. У многіх атрымаліся каляровыя пялёсткі, якія затым будуць сабраны ў кветкі.

Каманда “Бяспечны Інтэрнэт” прыняла удзел у раённым этапе абласной каманднай алімпіяды па інфармацыйная бяспецы. У нялегкай барацьбе паміж камандамі іншых устаноў адукацыі,  каманда занядла трэцяе месца.

Вучні 11 класа прынялі здзел у трэцім этапе РТ. Яршоў Арцем, Папека Настасся, Швайка Вольга і Нагорная Дар’я прайшлі тэсціраванна па рускай і беларускай мовах.

На базе Ганцавіцкага прафліцэя вучні 11 класа наведалі заняткі.

Для вучняў пачатковых класаў класны кіраўнік Сайка Т.А. арганізавала і правяла гульню-падарожжа “Здаровы я – здаровая краіна”. Падарожжа было арганізавана па станцыях “Харчаванне”, “Рэжым дня”, “Спартыўная”, “Загартоўванне”. На кожнай станцыі вучні выконвалі заданні, дзяліліся сваімі сакрэтамі здароўя. Дзенісеня Мілана паведаміла, што правільнае харчаванне неабходна арганізму, каб добра сябе адчуваць і вучыцца. Бруй Дзмітрый падзяліўся сакрэтамі свайго рэжыму дня, Нагорны Захар паказаў, як ён кожную раніцу робіць гімнастыку. Гульня спадабалася дзецям і яшчэ раз нагадала аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця.

Шосты дзень кожны вучань правеў з карысцю і атрымаў шмат станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.