Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 21 марта 2022 в 09:34, Обновлено 21 марта 2022 в 09:45
Автор: Лось В. М.
241 просмотр

У суботу ў школе праведзены выхавачыя мерапрыемствы, працавалі аб’яднанні па інтарэсах, спартыўны секцыі.

Настаўнік біялогіі Дрозд Н.А. правяла прадметную кансультацыю. Наталля Аляксандраўна падрабязна растлумачыла вучням будову кветкі, спосабы размнажэння. Вучні разам з настаўнікам прагледзелі відэаролік па тэме, для замацавання матэрыяла выканалі тэставыя заданні.

Аб’яднанне па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” аб’яднала самых творчых рабят. Удзельнікі аб’яднання прадаўжалі работу у тэхніцы “ганутэль”: рабілі пялёсткі кветак, складвалі ў кампазіцыі, букеты.

На секцыі АФП дзеці правялі спаборніцтвы па настольнаму тэнісу. Самымі лоўкімі сталі Сукач Мікалай (6 клас), Бруй Дмітрый (5 клас).

Вучні 11 класа наведалі заняткі, якія праходзілі на базе Ганцавіцкага прафліцэя, і прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Бацькі таксама былі запрошаны ў школу на бацькоўскую суботу. Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня правяла з бацькамі гадзіну зносін “Заахвочванне і пакаранне ў сям’і”. Спачатку Галіна Іосіфаўна пазнаёміла бацькоў з метадамі і прыёмамі выхавання, а затым падрабязна супынілася на заахвочванні і пакаранні. Настаўнік прывяла прыклады, за што і як можна пакараць ці заахвоціць дзіця. Галіна Іосіфаўна прапанавала бацькам разгледзець педагагічныя сітуацыі і растлумачыць, чаму менавата такім спосабам бацькі караюць ці заахвочваюць дзіця. Бацькі далі адказы на такія сітуацыі, як дрэнная адзнака за ўрок, грубіянства з боку дзіцяці, парадак у пакоі дзіцяці, дапапога бацькам па гаспадарцы і шмат іншых. Напрыканцы дыялогу кожны з прысутных бацькоў паведаміў, якімі спосабамі адбываецца заахвочванне і пакаранне ў іх сям’і.

Шосты школьны дзень у школе правялі з карысцю і бацькі і дзеці.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.