Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 11 апреля 2022 в 09:46, Обновлено 11 апреля 2022 в 10:22
Автор: Лось В. М.
267 просмотров

У суботу вучні наведалі спартыўныя і выхаваўчыя мерапрыемствы, аб'яднанні па інтарэсах.

Дзень здароўя аб’яднаў усіх вучняў школы.

Сярод вучняў 6-9 класаў праведзены турнір па насторльнаму тэнісу. Хлопчыкі паказалі свае лепшыя вынікі! Першае месца ў спаборніцтве  заняў Карпеня Раман, вучань 9 класа, другое – Сукач Мікалай, вучань 6 класа, трэцяе – Швайка Дмітрый, вучань 8 класа.

                Спартыўныя спаборніцтвы на гэтым не закончыліся. У спартыўнай зале сабраліся вучні, каб правенсці турнір па валейболу. Зборныя каманды хлопчыкаў і дзяўчынак паказалі добрыя вынікі гульні ў валейбол.

                У Дзень здароўя класны кіраўнік Швайка Т.У. правяла з вучнямі круглы стол “Карысныя і шкодныя звычкі”. Таццяна Уладзіміраўна звярнула ўвагу вучняў на рэжым дня, правільнае харчаванне. Вучні складвалі меню свайго дня, а затым абмяркоўвалі, аналізавалі, вылучалі карысныя і шкодныя прадукты харчавання. Напрыканцы мерапрыемства кожны  адзін аднаму даў парады правільнага харчавання, рэжыму дня.

                Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” працягвалі работу над сувенірамі ў тэхніцы “ганутэль”. Дзяўчынукі рабілі кветкі, пялёсткі, каб аб’яднаць іх у пано і упрыгожыць інтэр’ер.

                Прадметную кансультацыю правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. разам з вучнямі яны рахтаваліся да алімпіяды.

                Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю для свайго здароўя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.