Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 18 апреля 2022 в 09:42, Обновлено 18 апреля 2022 в 09:45
Автор: Лось В. М.
198 просмотров

У суботу школу наведалі вучні і іх бацькі.

Бацькоўская субота запрасіла бацькоў наведаць школу. Класны кіраўнік  Наталля Аляксандраўна Дрозд правяла з бацькамі практычны занятак “Сямейныя традыцыі”. Сваімі традыцыямі падзядлілася Наталля Міхайлаўна Карпеня, якая паведаміла, што традыцыйна ў выхадны дзень уся сям’я наведвае сваіх родных і блізкіх. Пры сустрэчы заўсёды усе збіраецца за сталом, частуюцца смачнымі пірагамі. На памяць аб сустрэчы ўся сям’я робіць фотаздымак.

Алена Віктараўна Русакевіч, матуля вучаніцы 8 класа Ксеніі, падзялілася сваімі сямейнымі традыцыямі. Дзень нараджэння кожнага ў сям’я – асобая традыцыя. З самага ранку імяніннік атрымлівае віншаванні, а затым уся сям’я накіраўваецца ў паездку па знакамітым мясцінам. Кожны ў сям’і атрымаў у падарунак наведванне Несвіжскага і Мірскага замкаў, Брэсцкай крэпасці, заапарку ў Мінску і Дзіпрыз-парка ў Баранавічах.

Бацькі таксама абмеркавалі ўплыў традыцый кожнай сям’і на выхаванне дзяцей, на ўнутраны свет дзіцяці. Кожная сям’я імкнецца перадаць свае традыцыі сваім дзецям, унукам, каб каштоўнасці і традыцыі не знікалі, а перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Вучні у суботу наведалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі. Дзецям вельмі падабаецца наведваць аб’яднанне па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Кожны робіць сабе  сувеніры, згодна тэматыцы занятка. На працягу года ўдзельнікі зрабілі шмат паштовак, сувеніраў, кветак. Тэхніка “ганутэль” асабліва зацікавіла дзяўчынак. Яны зрабілі букеты, пано. Кожная падзялілася сваімі сакрэтамі, як юыла зроюлена тая ці іншая кветачка.

Вучні 5, 7 класаў у суботу прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах, а вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія праходзяць на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Настаўнік хіміі Дрозд Н.А. правяла прадметную кансультацы. Вучні паўтарылі валентнасці, солі, кіслоты, рашалі задачы.

Шосты школьны дзень вучні і іх бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.