Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нам гэты мір завешчана зберагчы

Дата: 22 апреля 2022 в 14:27, Обновлено 22 апреля 2022 в 15:09
Автор: Лось В. М.
221 просмотр

Ва ўстанове працягваюцца Урокі памяці.

Класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд разам са сваім вучнем Раманам Карпеня пазнаёмілі астатніх удзельнікаў з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны; з падзеямі, якія прыбліжалі да нас Перамогу.

Госць мерапрыемства Таццяна Іванаўна Дзенісеня, настаўнік гісторыі, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея, Чалавек года Брэстчыны, Жанчына года, паведаміла рабятам, што доўгачаканы Дзень Перамогі – свята мужнасці, радасці, і ў той жа час і смутку. Не ўсе салдаты дажылі да гэтага дня. На тэрыторыі нашай Радзімы праходзілі быявыя дзеянні, гарады і вескі былі спалены, знішчаны. Шмат гора і слёз прынесла вайна беларусам.

Наталля Аляксандраўна прапанавала рабятам паведаміць аб родных і блізкіх, якіх кранула вайна. Вучні паведамілі, што гора закранула кожную сям’ю, іх дзяды і прадзеды змагаліся з ворагам, каб падараваць кожнаму з нас мір на зямлі і шчаслівае дзяцінства. Кожны павінен усвядоміць, што шанаваць мір – гэта светлая будучыня нашых пакаленняў, каштоўнасць міру – вышэйшая каштоўнасць. І гэта неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне.

Хвілінай маўчання удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць усіх салдат – герояў вайны – які ахвяравалі сваім жыццё, прыбліжалі Перамогу.

Напрыканцы Урока памяці рабяты пажадалі адзін аднаму міру на зямлі, светлага неба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.