Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 10 мая 2022 в 09:34, Обновлено 10 мая 2022 в 09:40
Автор: Лось В. М.
139 просмотров

У суботу вучні наведалі школу, прынялі ўдзел ў выхаваўчых мерапрыемствах.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Швайка прравяла прадметную кансультацыю. Разам з вучнямі 5 класа паўтарылі пройдзены матэрыял, звярнулі ўвагу на складаныя моманты, якія ўзнікалі на працягу навучальнага года, паўтарылі слоўнікавыя словы.

Секцыю АФП наведалі вучні і разам з кіраўніком фізічнага выхавання Уладзімірам Міхайлавічам Шахраем пагулялі ў футбол.

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”  займаліся вырабомі пано з паперы. У выніку атрымаліся прыгожыяпано, дзе адлюстраваны прырода роднага краю, хараство малой радзімы.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія прайшлі на базе Ганцавіцкага прафліцэяю

Цікавай і творчай была калектыўная творчая справа “Дзень творчых спраў”. Дзеці з захапленнем малявалі, майствавалі. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка пачала мерапрыемства са слоў: “Светлае неба і яркае сонца ў нас над галавой. Мір пануе на нашай зямлі. Нам завешчана зберагчы гэты мір”, і прапанавала стварыць рабятам калектыўны малюнак, дзе яны адлюстравалі мір на ўсёй зямлі, імкненне кожнага не дапусціць канфліктаў. На гэтым дзень творчых спраў не скончыўся. Дзеці яшчэ сплялі браслеты, сувенірныя ўпрыгожванні. Кожны з рабят паказаў свае маленькія таленты, захапленні.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.