Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 16 мая 2022 в 10:06, Обновлено 16 мая 2022 в 11:03
Автор: Лось В. М.
172 просмотра

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Аксана Мікалаеўна Галуза правяла прадметную кансультацыю. Настаўнік нагадала вучням цяжкія моманты пройдзенага матэрыяла за вучэбны год.

У час працы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” дзеці выконвалі сувеніры са стужак, упрыгожвалі іх бісерам. Напрыканцы занятка атрымаліся прыгожыя букеты.

Дзень здароўя аб’яднаў усіх вучняў школы. Настаўнік фізвыхавання  Уладзімір Міхайлавіч Шахрай арганізаваў спаборніцтвы па легкай атлетыцы. Вучні спаборнічалі ў такіх відах, як скачкі ў даўжыню, скачкі з разбегу, мятанне мяча. Самымі спартыўнымі сталі: Рксакевіч Ксенія (скачкі ў даўжыню з разбегу), Сукач Мікалай (мятаннее мяча).

                Да Дня сям’і класны кіраўнік  Аксана Мікалаеўна Галуза правяла круглы стол “Сям’я ў краіне Здароўя”. Настаўнік пазнаёміла бацькоў з асаблівасцямі “здаровай” і моцнай сям’і, разам з бацькамі і дзецьмі разгледзелі фактары, якія робяць сям’ю моцнай, і што ўплывае на ўзаемаадносіны ў сям’і. Кожны з бацькоў падзяліўся сваімі маленькімі сакрэтамі сямейнага шчасця. У час мерапрыемства ўдзялілі ўвагу выхаванню здаровага ладу жыцця членаў сям’і, правільнаму харчаванню, рэжыму дня дзяцей і бацькоў.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія праходзяць на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Шосты дзень вучні і іх бацькі правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.