Шосты школьны день у школе

Дата: 3 сентября 2022 в 15:59, Обновлено 3 сентября 2022 в 16:06
Автор: Лось В. М.
245 просмотров

Шосты школьны дзень вучні нашай школы правялі з карысцю і весела. Наведалі прадметныя кансультацыі, факультатыўныя заняткі, выхаваўчыя мерапрыемствы.

На факультатыўных занятках па беларускай мове і рускай мове настаўнікі нагадалі матэрыял, вывучаны ў прошлым навучальным годзе.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” у 5 класе Таццяна Іванаўна правяла уводзіны, паведаміла вучням, аб чым дадзены факультатыў, над чым будуць працаваць вучні на працягу навучальнага года.

На прадметных кансультацыях па хіміі і беларускай мове вучні паўтарылі кіслоты, правілы напісання заявы.

Вучні 1, 2 і 4 класаў правялі дзень на свежым паветры. Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня правяла конкурс малюнкаў на асфальце “Мая Радзіма – Беларусь”. Вучні малявалі прыроду роднага краю, адлюстравалі мір на зямлі.

Класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Дрозд правяла КТС “Дзень творчых спраў”. Вучні на працягу занятка размаўлялі, даравалі адзін аднаму добрыя словы і вырабілі маленькія сувеніры, якія напрыканцы падаравалі настаўніку і сваім сябрам.

Вучні 7 класа разам з класным кіраўніком Валянцінай Канстанцімнаўнай Савеня наведалі канцэртна-гульнявую праграму “Прывітанне, Краіна творчасці!”, якая была прведзена на базе Круговічкай СШ.

Шосты дзень падараваў вучням шмат станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.