Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 29 октября 2022 в 11:44, Обновлено 13 февраля 2023 в 10:57
Автор: Лось В. М.
143 просмотра

У восеньскі дзянёк вучні наведалі школу.

Шосты школьны дзень падараваў вучням шмат станоўчых эмоцый. Рабяты не толькі прынялі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах, але і наведалі факультатыўныя заняткі.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” у 5 класе вучні разам з настаўнікам Таццянай Іванаўнай Дзенісеня працягвалі працаваць над тэмай “Нараджэнне і Увядзенне ў Храм Дзевы Марыі”. У 6 класе рабяы пазнаёміліся з тэмай “Прыгажосць душы чалавека”.

На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа разам з настаўнікам Таццянай Уладзіміраўнай Швайка працавалі над тэмай “Скланенне назоўнікаў у адзіночным ліку”.

Факультатыўны занятак па рускай мове ў 8 класе быў цікавы і незвычайны. Вучні разам з настаўнікам Аксанай Мікалаеўнай Галуза ў гульнявой форме працавалі над тэмай “Употребление н, нн в прилагательных и причастиях”. У 9 класе вучні падрабязна разгледзелі тэму “Тире между подлежащим и сказуемым”.

          На прадметнай кансультацыі па беларускай мове вучні 9 класа працавалі над заданнямі з падручніка 8 класа, што дало магчымасць узнавіць у памяць матэрыял і выкарыстоўваць яго на ўроках.

          Цікавай і пазнавальнай для вучняў пачатковых класаў была гульня “Падарожжа па краіне Фанетыкі”. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка падрыхтавала для рабят цікавыя і займальныя заданні. Вучні падзяліліся на дзве каманды: “Родная мава” і “Буслы”. Удзельніка каманд падарожнічалі па станцыях “Размінка”, “Перакладчыкі”, Фразеалагізмы”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, “Расшыфруй прыказку”. Вучні паказалі добрыя вынікі ведаў па беларускай мове. Асабліва спадабалася працаваць на станцыі “Перакладчыкі”. Дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Заданні былі цяжкія, але удзельнікі справіліся і даведаліся шмат новага.

          Напярэдадні канікул рабяты правялі працоўную акцыю “Чысты і ўтульны клас” і прывялі ў парадак свае класныя кабінеты: памылі парты, падмялі падлогу, палілі кветкі, працерлі пыл.

              Шосты школьны дзень прадоўжыўся вечарам. Вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурснай-танцавальнай праграме "Баль восені", якая адбылася на базе ДУА "Круговічкая сярэдняя школа". 

          Шосты дзень кожны вучань правёў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.