Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 18 февраля 2023 в 12:42, Обновлено 18 февраля 2023 в 12:48
Автор: Лось В. М.
70 просмотров

У шосты школьны дзень вучні наведалі школу.

Цікавымі і пазнавальнымі былі выхаваўчыя мерапрыемствы прафарыентацыйнай накіраванасці.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Зорны час. Прафесіі”. Класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ прапанавала удзельнікам розныя інтэлектуальныя конкурсы: “Складі словы са слова”, “Назаві прафесію”, “Адгадай загадку”, “Прафесія на літару…”, інш. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды. У гульні самым лепшым знатаком прафесій стала Пачасуй Яўгенія.

Вучні 5-9 класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні “У свеце прафесій”. Класны кіраўнік Валянціна Канстанцінаўна Савеня паведаміла рабятам аб разнастайных прафесіях, якія існуюць у свеце. Свае веды вучні замацавалі ў гульнявой форме. Рабяты падзяліліся на дзве каманды “Інтэлектуалы” і “Лідары”. Кожная каманда адказвала на пытанні, прапанаваныя настаўнікам. Удзельнікі паказалі добрыя веды у вобласці прафесій. Перамагла каманда “Лідары”, якая набрала найбольшую колькасць балаў па выніках гульні.

У суботу вучні наведалі і факультатыўныя заняткі.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” вучні 5 класа працавалі над тэмай “Беларуская народная традыцыя малявання старэйшых”. У 6 класе на факультатыўным занятку Таццяна Іванаўна разам з вучнямі працавалі над тэмай “Грамадзянскі абавязак”.

На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа разам з настаўнікам Таццянай Уладзіміраўнай Швайка працягвалі працаваць над тэмай “Скланенне колькасных лічэбнікаў”.

На факультатыўных занятках па рускай мове вучні 8 класа працавалі над тэмай “Правописание деепричастий”, а вучні 9 класа працавалі нат тэмай “Обращение”. Аксана Мікалаеўна падрабязна растлумачыла пастаноўку знакаў прыпынку пры зваротках.

Таксама вучні 7, 9 класаў наведалі прадметныя кансультацыі, а вучні 6 класа правялі працоўную акцыю “Чысціня”.

Шосты дзень кожны вучань правеў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.