Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 25 февраля 2023 в 13:09, Обновлено 25 февраля 2023 в 13:26
Автор: Лось В. М.
107 просмотров

У шосты школьны дзень вучні і бацькі наведалі школу.

Для бацькоў класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза арганізавала сустрэчу “Пакуль рана не загоіцца: “параненыя” бацькі і дзеці”.  У час сустрэчы бацькі разгледзелі такія пытанні, як узаемаадносіны паміж дзецьмі ў сям’і, паміж бацькамі і ідзецьмі, паміж самімі бацькамі. Аксана Мікалаеўна звярнула ўвагу на зносіны ў сям’і. Толькі адно слова можа параніць чалавека, ці наадварот – ажывіць. Учынкі таксама аказваюць уплыў на ўзаемаадносіны ў сям’і, асабліва ўчынкі дзяцей. Бацькі заўсёды хвалююца, знаходзяць шляхі вырашэння канфліктных сітуацый, чаму і вучаць сваіх дзяцей, імкнуцца выхаваць дастойнага чалавека. Напрыканцы бацькоўскай сустрэчы кожны з прысутных падзяліўся сваімі спосабамі зносін з дзецьмі.

Вучні таксама знайшлі сабе занятак па густу. Конкурс загадак “Вясёлы карагод” правяла з вучнямі бібліятэкар Любоў Фёдараўна Захарчэня.

Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла з рабятамі віктарыну “Па сакрэту ўсяму свету”. Віктарына прайшла пад дэвізам “Пароль неўміручасці – роднае слова”. Таццяна Уладзіміраўна “па сакрэту” паведаміла вучням аб багацці роднай мовы і правяла віктарыну. Рабяты ахвотна адказвалі на пытанні аб родным краі, перакладвалі дыялекты на літаратурную мову, паказалі добрыя веды роднай беларускай мовы.

Наведалі вучні і факультатыўныя заняткі па рускай мове. У 8 класе настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза правяла выніковы дыктант па вывучаным раздзеле. У 9 класа вучні працавалі над тэма “Конструкции с как”.

          На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа разам з настаўнікам Таццянай Уладзіміраўнай Швайка працавалі над тэмай “Лічэбнік. Гадзіны па-беларуску”.

На факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”  вучні 6 класа працавалі над тэмай “Прыгажосць чалавечых адносін”, вучні 5 класа – “Беларуская народная традыцыя шанавання старэйшых”.

На прабметнай кансультацыі па беларускай мове рабяты узнавілі ў памяці правілы напісання пераказу, што будзе неабходна на экзамене, знакі прыпынку ў складаных сказах.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.