Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень ў школе

Дата: 11 марта 2023 в 13:27, Обновлено 11 марта 2023 в 13:30
Автор: Лось В. М.
124 просмотра

У шосты школьны дзень вучні наведалі школу.

Цікавай і займальнай была гульня-падарожжа па ЗЛЖ “Шчаслівы выпадак”. Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня разам з вучнямі пачатковых класаў, каб паказаць добрыя веды па здароваму ладу жыцця, спыняліся на станцыях “Гонка за лідарам”, “Далей, далей…”, “Замарочкі з бочкі”. На кожнай станцыі рабяты адказвалі на пытанні па правільнаму харчаванню, загартоўванню, рэжыму працы і адпачынку. Вучні таксама паведамілі, як неабходна харчавацца, каб арганізм быў здаровы, як правільна займацца спортам, каб не нанесці шкоду арганізму, якія шкодныя звычкі аказваюць уплыў на развіцце падлеткавага арганізма. Таксама вучні даведаліся, як загартоўваліся нашы продкі, дзякуючы чаму збераглі свае здарое на доўгія гады.

Настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Антонавіч Радзюк правёў спаборніцтвы па настольнаму тэнісу. Хлопчыкі і дзячынкі ахвотна гулялі ў тэніс. Але спаборніцтвы прадугледжваюць пераможцаў! Сярод хлопчыкаў пераможцам стаў Сукач Мікалай, вучань 7 класа, сярод дзяўчынак – Пачасуй Яўгенія, вучаніца 5 класа.

          Таксама ў суботу вучні наведалі факультатыўныя заняткі.

Вучні 5 класа на факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” творча працавалі над тэмай “Законашанаванне як хрысціянская дабрадзейнасць. Беларускія традыцыі”. Вучні 6 класа разам з настаўнікам Таццянай Іванаўнай Дзенісеня размаўлялі на тэму “Сяброўства і таварыства”. Вучні паведамілі ў час факультатыўнага занятка, якімі якасцямі павінен валодаць сябар і хто такі таварыш.

На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні 6 класа разам з настаўнікам Таццянай Уладзіміраўнай Швайка вывучалі “Зваротны займеннік”.

Цікавымі былі факультатыўныя заняткі па рускай мове. Вучні 8 класа разам з настаўнікам Аксанай Мікалаеўнай Галуза працавалі над тэмай “Слитное написание наречий”, а у 9 класе працягвалі працаваць над тэмай “Сложное предложение”.

З надыходам вясны неабходна рыхтавацца да пасадкі кветак у кветнікі. Вучні загадзя паклапоціліся, каб кветкі заззялі ў пачатку лета. Дзяўчынкі высадзілі парасткі ў глебу, каб потым высадзіць іх зразу на вуліцу ў кветнік.

Прадметную кансультацыю па беларускай мове наведалі вучні 9 класа. Вучні працавалі з тэкстам, паўтарылі правілы напісання пераказу.

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.