Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 18 марта 2023 в 12:28, Обновлено 18 марта 2023 в 13:56
Автор: Лось В. М.
96 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Цікавым і пазнавальным было мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў. Класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка правяла гульню-падарожжа “Усе прафесіі важныя”. У час гульні вучні пазнаёміліся са светам прафесій, падарожнічалі па станцыях “Знаёмства з прафесіямі”, “Прафесіяналы”, “Увага!”, “Літаратурная”, “Важная”, “Гульнявая”. На кожнай станцыі рабяты адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, склавалі словы. На кожнай станцыі вучні паказалі добрыя веды назваў прафесій.

Сярод вучняў 5-9 класаў праведзены занятак “Мая будучая прафесія”. Класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза паведаміла раьбятам аб прафесіях, якія з’яўляюцца запатрабаванымі на рынку працы.Таксама Аксана Мікалаеўна звярнула ўвагу на асабістыя якасці вучняў, што ўлічваецца пры паступленні ва ўстановы адукацыі, а затым і пры прыёме на працу. У завяршэнні занятка кожны паведаміў, кім хоча стаць у будучым.

Прафарыентацыйную сустрэчу ў шосты школьны дзень з вучнямі правяла студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Валерыя Пачасуй. Студэнтка паведаміла аб спецыяльнасцях, факультэтах, умовах навучання і пражывання студэнтаў.

Таксама вучні наведалі факультатыўныя заняткі па рускай  мове, беларускай мове, асновам духоўна-маральнай культуры і патрыятызму.

У час грамадска-карыснай працы рабяты рыхтавалі кветкі для высадкі ў грунт, на кветнікі, як толькі дазволяць умовы надвор’я.

Вучні 9 класа разам са сваім класным кіраўніком Наталляй Аляксандраўнай Дрозд наведалі Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. З вучнямі правялі экскурсію па ўвстанове адукацыі, паведамілі аб спецыяльнасцях і ўмовах паступлення ў каледж.

Таксама рабяты наведалі музей дэкаратыўна-прыкладной творчасці раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці. Рабяты пазнаёміліся з работамі дэкаратыўнай творчасці, даведаліся аб цікавых тэхніках вырабу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.