Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 8 апреля 2023 в 12:42
Автор: Лось В. М.
101 просмотр

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе.

Цікавым і пазнавальным было выхаваўчае мерапрыемства ў пачатковых класах. Класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ правяла інтэлектуальную віктарыну “Я ведаю. ЗЛЖ”. Вучням былі прапанаваны наступныя накірункі конкурсных пытанняў “Лекавыя травы”, “Правільнае харчаванне”, “Спорт у жыцці школьніка”. Без цяжкасці вучні адказвалі на прапанаваныя пытанні, паказалі добрыя веды ва ўсіх накірунках. Самым лепшым знатаком здаровага ладу жыцця стала вучаніца 5 класа Пачасуй Яўгенія.

Сярод вучняў 6-9 класаў праведзены турнір па валейболу, а вучні 5 класа правялі турнір па настольнаму тэнісу. Сярод мацнейшых каманд па валейболу аказалася зборная каманда 6 і 7 класаў. Сярод вучняў 5 класа перамогу ў турніры па настольнаму тэнісу атрымаў Нагорны Захар.

З надыходам вясны неабходна навесці парадак у двары, прыбраць сухое лісце, смецце. Вучні 6 класа ахвотна прыюралі з кветнікоў сухое лісце. Хутка на клумбах зацвітуць першыя вясеннія кветкі!

На факультатыўных занятках вучні папрацавалі вынікова. У 5 класе на факультатыўным занятку “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” працавалі над тэмай “Традыцыі адукацыі ў Беларусі”. У 6 класе настаўнік растлумачыла тэму “Прыгажосць думкі. Евангельскія прытчы як крыніца духоўнай мудрасці”.

На факультатыўным занятку па беларускай мове ў 6 класе настаўнік з вучнямі працавалі па тэме “Дзеяслоў”.

На факультатыўным заняттку па рускай мове было цікава. Настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза ў 9 класе разам з вучнямі працавалі па тэме “Бессоюзное предложение”. У 8 класе паўтаралі пройдзены матэрыял па тэме “Наречие” .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.