Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 20 мая 2023 в 12:33
Автор: Лось В. М.
102 просмотра

Шосты дзень вучні правялі ў школе.

Цікавым і пазнавальным быў прафарыентацыйны дзень. Вучні 5-9 класаў разам з класным кіраўніком Наталляй Аляксандраўнай Дрозд здзейснілі падарожжа па сучасных прафесіях. Настаўнік таксама паведаміла, што напярэдадні ўступнай кампаніі праводзяцца кірмашы вакансій, дзе выпускнікоў падрабязна знаёмяць з прафесіямі, у якіх мае патрэбу рэгіён.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай экскурсіі “Прафесіі маёй вёскі”. Разам з класным кіраўніком наведалі аддзел пошты, магазін, сельскі клуб, аптэку. Цікава было наведаць пункт рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, дзе рабятам паведамілі, як правільна вырошчваць памідоры, перац, а таксама дзяцей пачаставалі агуркамі.

Вучні таксама наведалі факультатыўныя заняткі. Рабяты паўтаралі пройдзены матэрыял за навучальны год, удакладнялі незразумелыя пытанні.

Удзел у працоўнай акцыі “Пасадзі кветку” прынялі вучні 6 класа. Рабяты высадзілі на клумбы кветкі, каб школьны двор быў прыгожы.

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.