Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маладосць - час выбару. Што можа БРСМ?

Дата: 29 ноября в 06:54, Обновлено 2 декабря в 07:41
Автор: Киевич Е. В.
28 просмотров

28 лістапада у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Маладосць - час выбару. Што можа БРСМ?” (Аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА "БРСМ", дзейнасці Рэспубліканскага савета працуючай моладзі).

Сёння тэма нашай сустрэчы “Маладосць - час выбару. Што можа БРСМ?”  У фокусе абмеркавання маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь –Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі: арганізацыя дзейнасці БРСМ, напрамкі дзейнасці, праекты, магчымасці самарэалізацыі навучэнцаў; дзейнасць Рэспубліканскага савета працуючай моладзі; патрыятызм; ініцыятыўнасць; актыўная жыццёвая пазіцыя; грамадзянская адказнасць; грамадзянская сталасць.

Заўсёды важна памятаць, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць аб тым, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай ацэнкі. Штодзённая карпатлівая добрасумленная праца, клопат аб сваёй сям'і, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць да маральных ідэалаў – тое, што, бясспрэчна, можна аднесці да характарыстык лепшых прадстаўнікоў беларускай моладзі.

          У Беларусі створаны ўмовы, якія даюць магчымасць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на доступ да любога ўзроўню адукацыі, незалежна ад сацыяльнага статусу, нацыянальнасці, месца жыхарства. Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы адукацыі грунтуецца на ўмацаванні вядучых прынцыпаў развіцця нацыянальнай школы, сярод якіх: дзяржаўна-грамадскі характар кіравання; забеспячэнне прынцыпу справядлівасці, роўнага доступу да адукацыі; павышэнне якасці адукацыі для кожнага.

Якасная адукацыя і творчы патэнцыял асобы – найважнейшыя каштоўнасці, на якія робіцца стаўка ў краіне. У глабальнай барацьбе за кантроль над рэсурсамі (а сёння найважнейшы рэсурс – інтэлектуальны) адукацыя і стварэнне ўмоў для творчага росту і развіцця моладзі ператвараюцца ў прыярытэт нумар адзін. У Беларусі зроблена шмат для таго, каб маладыя людзі былі ўпэўнены: яны патрэбны сваёй краіне, менавіта тут ёсць магчымасць рэалізаваць сябе, абраць пэўную прафесію.

Сёння ў нас у гасцях кіраўнік справамі Дзяніскавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Фаіна Мікалаеўна Рабцэвіч і выхавальнік дзіцячага сада ДУА «Дзяніскавіцкая сярэдняя школа» Людміла Сяргееўна Ціхан. Яны цікава расказалі пра сваё жыццё, сваю працу, пра дасягненні, пра людзей, з якімі працуюць, пра тое, што ГА «БРСМ» дае вялікія магчымасці для самарэалізацыі моладзі, падтрымлівае ініцыятывы сваіх членаў.

          Госці нашай сустрэчы акцэнтавалі ўвагу на тым, што лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас, што ГА "БРСМ" дае магчымасці маладым людзям для самарэалізацыі і для рэалізацыі ініцыятыў (ідэй), накіраваных на ўдасканаленне розных сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства, што сёння вельмі важныя актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі, адзінства беларускага народа.

Фаіна Мікалаеўна, адказваючы на пытанні вучняў, адзначыла, што на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі маладых людзей, папулярызацыю дасягненняў дзяржавы ў перыяд незалежнасці і суверэнітэту краіны, інстытута Прэзідэнцтва накіраваны цэлы комплекс мерапрыемстваў. У іх ліку адкрытыя дыялогі з моладдзю, рэспубліканскія патрыятычныя праекты "Канстытуцыя - Сіла Асноўнага Закона", інфармацыйна-адукацыйны праект "Наш Закон", прававы турнір "Сіла Закона", інтэлектуальна-прававая гульня "Сіла Закона: мы і права". Прававому суправаджэнню – умацаванню прававых навыкаў юнакоў і дзяўчат, фарміраванню прававой культуры юных грамадзян, устойлівых грамадскіх каштоўнасцей і прававых арыенціраў моладзі садзейнічае супрацоўніцтва ГА "БРСМ" з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта, Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў. Цікавасць юнакоў і дзяўчат да захавання традыцый беларускага народа, атрыбутаў дзяржаўнай сімволікі, выкарыстання нацыянальнага беларускага арнаменту знайшла адлюстраванне ў праектах "Роднае - народнае" і "Народная зарадка".

Людміла Сяргееўна, дзелячыся сваімі ўражаннямі, адзначыла, што за гады сваёй дзейнасці ГА "БРСМ" стала сур'ёзнай школай асобаснага і грамадзянскага станаўлення, асноўная задача якой - фарміраванне ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі і падрыхтоўка кадраў для ўсёй дзяржаўнай сістэмы. ГА "БРСМ" знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых форм і ідэй для ўсіх, хто настроены на супрацоўніцтва і гатовы рэалізоўваць сумесныя праекты.

У ходзе абмеркавання вучні адзначылі, што ў іх ёсць жаданне прымаць  удзел у праграмах ГА "БРСМ",  бо гэта дае магчымасць маладым людзям праявіць сябе абсалютна ў любой сферы на карысць краіны, а будучыня Беларусі напрамую залежыць ад ініцыятыўных, здольных крэатыўна думаць, знаходзіць дастойныя адказы на выклікі часу маладых людзей.

Паслухаўшы выступленні гасцей, вучні прыйшлі да высновы, што важна памятаць, што мы – беларусы, што дасягненні у розных галінах навукі і адукацыі даюць беларусам падставу ганарыцца сваёй краінай, сваімі людзьмі, якія імкнуцца зрабіць яе мацнейшай і багацейшай. Нашай краіне патрэбны адукаваныя, беражлівыя, высокакваліфікаваныя і граматныя спецыялісты, усім сэрцам адданыя працы на карысць сваёй Радзімы людзі.

Віншуючы маладзёжную арганізацыю з 20-годдзем з дня ўтварэння Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што БРСМ уносіць значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. «БРСМ трэба і надалей актыўна развіваць студатрадаўскія і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з уладкаваннем гарадоў і вёсак, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уцягваючы ў грамадска карысныя справы нашу моладзь. Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду», - падкрэсліў Прэзідэнт.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.