Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы школьны званок

Дата: 3 сентября 2018 в 15:55, Обновлено 3 сентября 2018 в 15:58
Автор: Лось В. М.
380 просмотров

Вось і скончыліся летнія канікулы, надышла залатая восень. Першы вераснеўскі дзень, яшчэ па-летняму ясны і цёплы, сабраў на школьнай пляцоўцы вучняў, настаўнікаў, аднавяскоўцаў, каб звон пяючага званочка аб’явіў аб пачатку навучальнага года.

Традыцыйна свята ведаў пачалося з урачыстай лінейкі, дзе дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь падымалі лепшыя вучні школы: пераможца і прызер раённых алімпіяд па вучэбных прадметах, вучаніца 11 класа, Берташ Данута і пераможца і прызер раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў, вучань 9 клас, Швайка Аляксандр. Са словамі прывітання і наказу выступіла дырэктар школы Наталля Іванаўна Берташ.

У новым навучальным годзе першы раз за школьныя парты сядуць сем першакласнікаў: Швайка Дзмітрый, Сукач Настасся, Нагорны Захар, Кандраценя Таццяна,  Бондараў Сяргей, Пачасуй Яўгенія, Цурык Уладзіслава. З хваляваннем учарашніх дашкольнікаў прывялі за руку іх бацькі, дзе з добрай усмешкай на твары сустрэла іх першая настаўніца Галіна Іосіфаўна Карпеня, якая павядзе сваіх вучняў у краіну ведаў, будзе вучыць чытаць і пісаць, пазнаваць свет, родную вёску, Радзіму.

У Год малой Радзімы ў родную школу на ўрачыстую лінейку з’ехаліся выпускнікі мінулых гадоў, якія не забываюць сваіх настаўнікаў і родную школу. Гэта намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Вітальевіч Сарокаў, старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Людміла Міхайлаўна Дубоўская, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Людміла Раманаўна Ліхтар.

З кожным годам педагагічны калектыў нашай школы папаўняецца новымі педагогамі. І гэты год не стаў выключэннем. Два маладыя спецыялісты прыйшлі працаваць у нашу школу: настаўнік хіміі і біялогіі Аксана Канстанцінаўна Коўшык і педагог сацыяльны Кацярына Віктараўна Дзяхцяр. Новыя педагогі з вопытам работы таксама прыйшлі на працу у школу. Гэта настаўнік нямецкай мовы Алена Віктараўна Кіевіч і  настаўнік-дэфектолаг  Бажэна Міхайлаўна Макуцэвіч. Нажаль, апошнім першы званок быў для вучняў 11 класа, якія на працягу навучальнага года павінны выбраць сваю дарогу ў жыцці і крочыць па ёй без сумненняў.

Пасля ўрачыстай лінейкі бацькі і госці наведалі першы ўрок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, прысвечаны Году малой Радзімы. Вучні 1-7 класаў правялі творчую майстэрню “Нам  выпала шчасце тут нарадзіцца”, дзе гасці ўбачылі прыгажосць і хараство сваёй вескі Дзяніскавічы і роднай Беларусі. У 8-9 класах прайшла літаратурная гасцёўня “Мая малая радзіма”, дзе вучні пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі роднай вёсачкі. Вучні 10-11 класаў правялі свой першы ўрок у гісторыка-краязнаўчым музеі школы. У час правядзення творчага праекту  “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” вучні пазнаеміліся з біяграфіямі аднавяскоўцаў, якія праславілі родную вёску далёка за межамі не толькі раёна, але і краіны.

Першы вераснеўскі дзені скончыўся. Хутка пачнуцца ўрокі, званок зноў і зноў будзе клікаць вучняў за парты. І кожнага настаўніка, які узяў у рукі класны журнал і пойдзе на ўрок, наведае думка “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.