Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 28 января 2019 в 09:41, Обновлено 28 января 2019 в 10:07
Автор: Лось В. М.
307 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы профарыентацыйнай накіраванасці.

Вучні 9-11 класаў правыялі гутарку "Дарога ў будучыню". Класны кіраўнік Галуза А.М. паведаміла вучням аб новых прафесіях на рынку працы, аб складанасцях і магчымасцях  гэтых прафесій. Настаўнік таксама звярнула ўвагу на асабістыя якасці чалавека пры выбары той ці іншай прафесіі ў будучым. У 5-8 класах прайшла конкурсная праграма "Выбар прафесіі - выбар будучыні", у час якой вучні ў гульневай форме пазнаёміліся з разнастайнымі прафесіямі, паспрабавалі сябе ў ролі повара, настаўніка, шафёра, цырульніка. На факультатыўных занятках па рускай мове, беларускай мове, гісторыі Беларусі займаліся вучні 9-11 класаў. Спецыялісты СППС правялі з бацькамі кансультацыі па пытаннях выхавання падлеткаў. На гуртку "Юныя таленты" дзеці займаліся рэпетыцыяй жартоўных пастановак. Субота ў школе прайшла вельмі хутка і пакінула шмат добрых уражанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.