Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 8 апреля 2019 в 09:12, Обновлено 8 апреля 2019 в 09:31
Автор: Лось В. М.
314 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, была арганізавана работа гурткоў і секцый, факультатыўных заняткаў.

На гуртку "Мастацкія тэхнікі" вучні выраблялі кампазіцыі з паперы ў тэхніцы "квілінг". Дзецям падабаецца працаваць на гуртку і кожны імкнецца зрабіць падзелку і падараваць яе сябру, бабулі, матулі ці аднакласніку. На факультатыўных занятках па гісторыі Беларусі, беларускай і рускай мовах працавалі вучні 9-11 класаў. Секцыі наведалі самыя спартыўныя вучні школы. Сярод вучняў 1-4 класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Аўкцыён жартаў і загадак", якую правяла класны кіраўнік Берташ Н.Г. Спецыялісты СППС правялі заняткі з вучнямі 8-11 класаў, кансультацыі для бацькоў на тэму прафілактыкі дэпрэсіі, інтэрнэтзалежнасці, што вельмі актуальна ў наш час. Вучні 5-8 класаў на грамадска-карыснай працы працавалі на кветніках, прыбіралі смецце на школьным двары. Вучні 11 класа прынялі ўдзел у РТ, а вучні 8 класа - у адборачным этапе абласной алімпіяды па геаграфіі і біялогіі. Шосты дзень прайшой вынікова для усіх вучняў і іх бацькоў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.