Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькоўскі сход

Дата: 18 октября 2019 в 10:04, Обновлено 21 октября 2019 в 09:22
Автор: Лось В. М.
394 просмотра

Ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму "Правы дзяцей і абавязкі бацькоў. Выхоўванне талерантнасці ў сям'і"

На сходе прысутнічала ўрач Дзяніскавіцкай СУА, якая паведаміла бацькам аб медыцынскіх паказчыках жорсткага абыходжання з дзецьмі ў сям'і. Урач звярнула ўвагу на тое як распазнаць прызнакі жорсткага абыходжання з дзецьмі у сям'і. Педагог-псіхолаг Сайка Т.А. пазнаёміла ўсіх прысутных бацькоў з правамі дзяцей і абавязкамі бацькоў за выхаванне сваіх непаўналетніх дзяцей. Старэйшы лейтэнант міліцыі Зяленка А.А. яшчэ раз нагадаў бацькам аб адказнасці бацькоў за бяспечныя паводзіны непаўналетніх. Дырэктар установы адукацыі Берташ Н.І. пазнаёміла бацькоў з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў бягучым навучальным годзе. Старшыня папячыцельскага савета Нагорная Н.М. паведаміла аб расходаванні дабравольных перачысленых сродкаў фізічнымі асобамі ў 2018/2019 навучальным годзе. Дабравольныя сродкі былі расходаваны на касметычны рамонт навучальнай установы.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.