Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 21 октября 2019 в 09:46, Обновлено 21 октября 2019 в 10:17
Автор: Лось В. М.
326 просмотров

У шосты школьны дзень у школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі, арганізавана работа аб'яднанняў па інтарэсах.

У суботу ў школе праведзены факультатыўная заняткі па беларускай мове, гісторыі Беларусі, па курсах "Маё прафесійнае будучае", "Асновы сямейнага жыцця". У час работы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" дзеці працавалі з паперай: выраблялі пано, падзелкі, сувеніры. На занятках па прафпадрыхтоўцы вучні 10 класа працавалі ў кабінеце інфарматыкі. Настаўнік Лось В.М. займаўся з вучнямі згодна вучэбнай праграме. Інтэлектуальная гульня "Тата, мама, я - адукаваная сям'я" праведзена класным кіраўніком 4 класа Берташ Н.Г. для бацькоў. Класны кіраўнік 9 класа Гардзей Г.М. правяла бацькоўскі рынг "Сямейныя праблемы. Шляхі вырашэння". Педагог-псіхолаг Сайка Т.А. для вучняў 5 класа правяла занятак "Стрэс". Дзеці атрымалі навыкі валодання сабой у розных стрэсаваых сітуацыях. У час правядзення кансультацыі бацькі пазнаёміліся з прызнакамі трывожнасці, шляхамі, як яе пазбегнуць.  Шосты дзень у школе прайшоў з карысцю для рабят і іх бацькоў. У час правядзення заняткаў па грамадска-карыснай працы, дзеці з клумбы перасаджвалі кветкі, каб захаваць іх зімой, а вясной зноў высадзьць на клумбу.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.