Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 16 декабря 2019 в 09:53, Обновлено 16 декабря 2019 в 10:16
Автор: Лось В. М.
409 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі, працавалі аб'яднанні па інтарэсах.

Другая субота месяца ў школе - День здароўя. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве, накіраваным на прафілактыку захворванняў, стамляльнасці. Класны кіраўнік 6 класа Галіна Іосіфаўна Карпеня правяла з вучнямі  занятак "Здаровае харчаванне". Дзеці пазнаёміліся з правіламі і рэжымам прыёма ежы, карыснымі і шкоднымі для арганізма прадуктамі. Вучні 9 класа прынялі ўдзел у занальных спаборніцтвах па валейболу. У час працы удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" выраблялі з паперы навагоднія сувеніры, каб павіншаваць сваіх настаўнікаў, бацькоў, сяброў з надыходзячымі святамі. Настаўнік інформатыкі Віктар Міхайлавіч Лось правёў з вучнямі 10 класа заняткі па прафпадрыхтоўцы. Класныя кіраўнікі 5-9 класаў разам з вучнямі на занятках грамадска-карыснай працы рыхтавалі класныя кабінеты да навагодніх святаў. Педагог-псіхолаг Таццяна Анатольеўна Сайка правяла з вучнямі пачатковых класаў занятак, а з бацькамі - кансультацыю па пытаннях выхавання непаўналетніх. На факультатыўных занятках па гісторыі Беларусі, беларускай мове працавалі вучні 9,11 класаў. Шоста школьны дзень прайшоў для вучняў школы з карысцю.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.